1 чыт. Прып 8, 22-31; Пс 8, 4-5. 6-7. 8-9.
2 чыт. Рым 5, 1-5;
Ев. Ян 16, 12-15.
Таямніца Бога, адзінага ў Тройцы
Найсвяцейшая Тройца, адзінства Божых Асоб — Айца, Сына і Духа Святога — назаўсёды застанецца таямніцай веры. Аднак гэта не таямніца ў значэнні таямнічых ведаў, дасяжных толькі выбраным, паінфармаваным. Бог сам захацеў нам аб’явіць гэту таямніцу, аб’явіць сябе самога ў Асобах Айца, Сына і Духа. Аб’яўляючыся ў Старым Запавеце як Айцец выбранага народу, Ён аб’яўляецца ў Новым Запавеце ў асобе Езуса Хрыста — адзінароднага Сына Божага, Бога-Чалавека, Збаўцы свету, а пасля ўнебаўшэсця Хрыста ў асобе Духа Святога — Суцяшыцеля, Духа праўды і адзінства.
Такім чанам, гэтая праўда пра Бога ў Тройцы адзінага не з’яўляецца загадкай. Яе аб’яўленне паспяхова адбываецца на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Бог аб’яўляецца чалавеку не для таго, каб чалавек толькі больш ведаў, а для таго, каб ён дасягнуў збаўлення. Містычнае пазнанне рэчаіснасці Бога, а праз гэта і дасканалае з’яднанне з Богам здзейсніцца толькі пасля дасягнення збаўлення. Пазнанне таямніцы Бога перакрочвае магчымасці людскога розуму.
Бог аб’яўляецца чалавеку, як любячы Айцец-Стварыцель, як Сын Божы, які прыносіць збаўленне, як Бог-Чалавек, Брат і асвячаючы Дух Святы Суцяшыцель. І для нас важна не тое, якія ўнутраныя адносіны ў Найсвяцейшай Тройцы, а тое, што Бог любіць нас, што прагне нас збавіць і асвяціць, прагне аддаць нам сябе.
Таму варта не губляць час на разуменне таго, што і так будзе нам у поўні адкрыта ў будучым жыцці. Лепш прысвяціць яго шуканню спосабаў збаўлення.
Веру ў адзінага Бога;
Бога Айца — Усемагутнага,
Езуса Хрыста — Сына Яго адзінага,
І Духа Святога — Суцяшальніка.
Паводле kazania.wordpress.com