Пошук

15.05.2026 12:15   Catholic.by

У Міжнародны дзень сям'і, які быў устаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе і адзначаецца 15 мая, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе свае віншаванні.

Дарагія браты і сёстры, умілаваныя сем'і!

Ад усяго сэрца віншую вас з Міжнародным днём сям'і!

Сям'я — гэта вялікі дар Божы. Гэта хатні Касцёл, дзе нараджаецца любоў. Тут мы вучымся прабачаць, дапамагаць і маліцца.

Сям'я — гэта падмурак грамадства, залог яго дабрабыту і духоўнага здароўя. У сямейным коле чалавек, акружаны клопатам родных, пачынае пазнаваць навакольны свет, атрымлівае маральнае выхаванне і адукацыю. Сапраўдная сіла грамадства — у моцнай сям'і. Касцёл і дзяржава — гэта сям’я сем’яў.

Жадаю ўсім сем’ям нашай Бацькаўшчыны і кожнаму з нас духоўнага спакою і паўнаты фізічных сіл. Няхай Святая Сям'я з Назарэта будзе вам прыкладам і дапамогай. Малітвамі Найсвяцейшай Багародзіцы, Каралевы сем’яў, няхай Пан Бог захавае нашу краіну і наш народ ва ўсякай пабожнасці і годнасці (гл. 1 Цім 2, 2).

З дарам малітвы

✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Абноўлена 15.05.2026 12:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця