Пошук


Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 15 мая пасля цяжкай хваробы адышоў у вечнасць ксёндз Ян Сарэла, духоўны айцец Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Парадак развітання з целам спачылага святара наступны:

16 мая, субота

  • пасля 14.00 труна з целам будзе знаходзіцца ў семінарыйнай капліцы
  • 19.00 святая Імша для семінарыйнай супольнасці.

17 мая, нядзеля

  • 14.30 перанясенне труны з целам у касцёл Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабернардынскі).
  • 15.00 святая Імша.
  • Пасля св. Імшы развітанне ў Гродне і перавоз труны з целам у касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях (Гродзенская дыяцэзія, Радунскi дэканат), адкуль паходзіць святар.
  • 19.00  святая Імша ў касцёле ў Тракелях, малітоўнае  чуванне пры труне.

18 мая, панядзелак

  • 12.00 пахавальная святая Імша.

Пахаванне  адбудзецца на парафіяльных могілках.

Абед для святароў і законных сясцёр — у рэкалекцыйным доме ў Тракелях.

Ксёндз Ян Сарэла нарадзіўся 28 жніўня 1975 года. Паходзіць з парафіі ў Тракелях (Гродзенская дыяцэзія, Радунскі дэканат).

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 3 чэрвеня 2000 года ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 15.05.2026 12:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця