Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Нядзелю Божай Міласэрнасці (23 красавіка)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
21.04.2017 10:32

II Велікодная нядзеля — свята Божай міласэрнасці. Урачыстая літургія ённяшняга дня нагадвае нам аб тым, што Езус Хрыстус сапраўды ўваскрос і Яго міласэрнасць трывае навекі.

Наша хрысціянская вера грунтуецца на таямніцы ўваскрасення Хрыста. Каб Езус не ўваскрос, то тады дарэмная была б наша вера.

Праз уваскрасенне з мёртвых Езуса Хрыста адраджаецца наша надзея на вечнае жыццё і ўмацоўваецца вера ва ўсемагутнасць Збаўцы свету.

Эўхарыстыя — наша падзяка за збаўленне і ўратаванне ад смерці, падзяка Богу за Яго найвялікшыя дары — бескарыслівую любоў і міласэрнасць, якую Езус Хрыстус праяўляе да нас няспынна.

Каментарый да літургіі слова

Збаўца звяртаецца да свайго вучня Тамаша наступнымі словамі: «Ты паверыў, таму што ўбачыў Мяне… Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў».

У гэтых словах Езус Хрыстус называе шчаслівымі нас, таму што нашы вочы бачылі цуд Яго ўваскрасення, але мы верым у гэта.

Мэта нашай хрысціянскай веры — збаўленне душы, а ўмацоўваецца вера асабліва падчас жыццёвых выпрабаванняў, калі мы цалкам вучымся давяраць Хрысту.

З чытання святога Евангелля паводле Яна мы таксама даведаемся, як Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт ачышчэння — святой споведзі, калі сваім вучням загадаў: «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца». У сакрамэнце пакаяння праяўляецца найвялікшая Божая міласэрнасць да кожнага грэшнага чалавека, таму нам неабходна няспынна дзякаваць Усемагутнаму Богу за ўсе дары і ласкі, якія мы ўжо атрымалі праз уваскрасенне Езуса Хрыста.

Малітва вернікаў

Праслаўляючы Бога Айца Усемагутнага, які праз уваскрасенне Езуса Хрыста адрадзіў усё чалавецтва да новага жыцця, скіруем свае малітвы да міласэрнага Бога:

  • Молімся за Каталіцкі Касцёл, каб няспынна ўзрастаў у веры, надзеі і Божай любові, а хрысціяне імкнуліся да святасці праз таямніцу ўваскрасення Езуса Хрыста. Цябе просім…
  • Молімся за духавенства, асаблівым чынам за святароў-спаведнікоў, каб умацаваныя дарамі Святога Духа, яны годна выконвалі свае абавязкі ў сакрамэнце пакаяння і паяднання людзей з Богам. Цябе просім…
  • Молімся за людзей самотных і пакрыўджаных, каб з Божаю дапамогаю змаглі прабачыць сваім крыўдзіцелям і знайшлі сэнс свайго жыцця ў паяднанні з уваскрослым Хрыстом у сакрамэнце Эўхарыстыі. Цябе просім…
  • Молімся за людзей неахрышчаных, каб зразумелі сэнс сакрамэнту святога хросту і адкрылі свае сэрцы на прыняцце Езуса Хрыста, свайго адзінага Збаўцы. Цябе просім…
  • Молімся за ўсіх, хто падарожнічае па святых месцах Беларусі і за яе межамі, каб з Божай дапамогай і пад апекаю Найсвяцейшай Панны Марыі ны шчасліва вярнуліся дадому. Цябе просім…
  • Молімся за душы нашых родных і знаёмых, якія церпяць у чыстцы, каб адчулі моц Божай міласэрнасці праз нашыя малітвы і частае прыняцце святой Камуніі. Цябе просім…
  • Молімся за нашу эўхарыстычную супольнасць, каб мы ніколі не паддаваліся роспачы, а заўсёды з даверам згаджаліся з Божаю воляй, спадзеючыся на Божую міласэрнасць. Цябе просім…

Праз Хрыста, Пана нашага, які сапраўды ўваскрос і даў нам надзею на жыццё вечнае. Амэн.

Алена-Анастасія Блусянкова

Адноўлена 21.04.2017 10:36
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)
26.04 14:16Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІІІ Велікодную нядзелю, Год А (30 красавіка)