Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
17.05.2017 12:02

Каментарый да літургіі

Мы жывём ва ўмовах нязгоды, цяжкасцяў і цярпення. Аднак Хрыстус не пакінуў нас адных, абяцаючы спаслаць Святога Духа. Менавіта Святы Дух падтрымлівае нас у барацьбе са злом, асвячае нас і надае сэнс нашаму чалавечаму існаванню.

З удзячнасцю ў сэрцы станем перад алтаром, дзе моцаю Святога Духа ўдзельнічаем у ахвяры Хрыста і Касцёла, а таксама атрымліваем неабходныя ласкі для хрысціянскага жыцця.

Давайце прасіць Бога, каб сілай Святога Духа ачысціў нашае сумленне, каб мы змаглі прыняць Божыя дары.

Каментарый да літургіі слова

Апосталы маліліся, каб людзі ў Самарыі прынялі Духа Святога для ўмацавання вернікаў у Хрысце. Таксама і ўсе мы чакаем прыйсця Новага Суцяшальніка, якім з'яўляецца Святы Дух. Ён праз свае дары аднаўляе супольнасць Касцёла і дапамагае сведчыць аб Уваскрослым Хрысце ў сучасным свеце.

Малітва вернікаў

Трываючы ў супольнасці Касцёла, узнясём да Уваскрослага Хрыста нашыя малітвы:

  • Молімся за Касцёл святы, каб з верай служыў справе збаўлення свету і чалавека. Цябе просім...
  • Молімся за Святога Айца, біскупаў і святароў, каб абвяшчалі вялікія Божыя справы. Цябе просім...
  • Молімся за бацькоў і педагогаў, каб з дапамогай Езуса распаўсюджвалі хрысціянскі лад жыцця для маладога пакалення. Цябе просім...
  • Молімся за няверучых, каб у Касцёле пазналі жывога Хрыста і атрымалі збаўленне. Цябе просім...
  • Молімся за памерлых, каб Бог аказаў ім сваю міласэрнасць і дазволіў прабываць ў Нябесным Валадарстве. Цябе просім...
  • Молімся за нас, прысутных каля алтара Пана, каб мы заўсёды былі верныя Богу. Цябе просім...

Пане, наш Божа, які няспынна адорваеш нас сваімі ласкамі, выслухай нашыя просьбы. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)
26.04 14:16Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІІІ Велікодную нядзелю, Год А (30 красавіка)
21.04 10:32Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Нядзелю Божай Міласэрнасці (23 красавіка)
11.04 09:30Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Вялікдзень (16 красавіка)
06.04 17:30Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Пальмовую нядзелю, Год А (9 красавіка)
31.03 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Нядзелю Вялікага посту (2 красавіка), Год А
24.03 10:38Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Звеставанне Пана (26 сакавіка)