Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на свята Хросту Пана (8 студзеня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
07.01.2017 13:38

Каментарый да літургіі

Сёння ў літургіі Каталіцкага Касцёла ўспамінаем вельмі значную падзею — Хрост Езуса Хрыста ў Ярдане. Збаўца свету прыходзіць да Яна, каб атрымаць ад яго хрост. Насамрэч Езус не патрабаваў сакрамэнту хросту, таму што не меў граху.

Але гэты святы сакрамэнт Бог устанавіў для таго, каб ачысціць людзей ад першароднага граху. Праз сакрамэнт хросту Езус бярэ на Сябе грахі кожнага з нас і ўдзяляе нам Сваю вялікую любоў і міласэрнасць, каб мы маглі называцца Божымі дзецьмі, дзецьмі адно спрадвечнага Нябеснага Айца.

Каментарый да літургіі слова

Прарок Ісая звяртае сёння нашу ўвагу на тое, што Езус «прынясе народам Правасуддзе». Ён называе Хрыста святлом для народаў, якія знаходзяцца ў цемры. Езус, жывучы на зямлі, чыніў дабро, аздараўляў усіх апанаваных д’яблам, таму што быў памазаны Духам Святым і меў моц ад Бога, — пачуем з кнігі Дзеяў Апосталаў. Голас з нябёсаў прамовіў: «Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў». Гэтыя словы гучаць, як падзяка Езусу за дар Збаўлення.

Малітва вернікаў

З’яднаем нашыя сэрцы ў супольнай малітве, праслаўляючы Хрыста-Збаўцу за Яго вялікую любоў да кожнага з нас і з даверам скіруем да Усемагутнага Бога свае просьбы:

  1. Молімся за святы Каталіцкі Касцёл, каб праз сакрамэнт святога хросту з кожным днём на зямлі ўзрастала колькасць Божых дзяцей. Цябе просім…
  2. Молімся за ўсё духавенства, каб заўсёды з вялікай адказнасцю ўдзялялі святыя сакрамэнты тым, хто гэтага патрабуе. Цябе просім…  
  3. Молімся за ўсіх ахрышчаных у Імя Езуса Хрыста, каб з годнасцю дзяцей Божых абвяшчалі Евангелле тым, хто шукае праўду. Цябе просім…
  4. Молімся за людзей, якія трапілі ў розныя секты, каб асветленыя Духам Святым змаглі зразумець, што вызваленне і збаўленне толькі ў Езусе Хрысце. Цябе просім…
  5. Молімся за цяжка хворых, каб праз свае цярпенні і пакуты, яны з’ядналіся яшчэ больш з Езусам Хрыстом і змаглі атрымаць ад Бога палёгку і суцяшэнне. Цябе просім…
  6. Молімся за душы, якія церпяць у чысцы, каб праз Хрыста-Збаўцу яны змаглі атрымаць ачышчэнне ад зямных грахоў і правінаў і дасягнуць вечнага шчасця ў Небе. Цябе просім…
  7. Молімся за нас саміх, прысутных на святочнай літургіі, каб мы заўсёды, усведамляючы сваё пакліканне, імкнуліся ўзрастаць ў святасці і ўдасканальвацца ў Божай любові. Цябе просім…

Ойча Спрадвечны, выслухай малітвы нашых сэрцаў, якія з надзеяй кіруем да Цябе і дапамажы нам усведамляць сваю хрысціянскую годнасць. Праз Хрыста, Пана нашага, Які з Табою і Духам Святым жыве і валадарыць на вякі вечныя Амэн.

Падрыхтавала Анастасія-Алена Блусянкова



Адноўлена 07.01.2017 13:44
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

26.04 14:16Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІІІ Велікодную нядзелю, Год А (30 красавіка)
21.04 10:32Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Нядзелю Божай Міласэрнасці (23 красавіка)
11.04 09:30Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Вялікдзень (16 красавіка)
06.04 17:30Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Пальмовую нядзелю, Год А (9 красавіка)
31.03 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Нядзелю Вялікага посту (2 красавіка), Год А
24.03 10:38Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Звеставанне Пана (26 сакавіка)
16.03 14:23Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на III нядзелю Вялікага посту (19 сакавіка)
10.03 14:11Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на II Нядзелю Вялікага посту, Год А (12 сакавіка)
03.03 14:43Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на I Нядзелю Вялікага посту, Год А (5 сакавіка)
27.02 16:53Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на пачатак Вялікага посту, Год А (1 сакавіка)