Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Ватыкане пачаў дзейнічаць новы закон супраць адмывання грошай |
Дзяржава Ватыкан
|
01.04.2011 15:50 |
1 красавіка ў Апостальскай Сталіцы пачаў дзейнічаць закон, накіраваны на барацьбу з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму. Дакумент быў апублікаваны 30 снежня 2010 г.
Закон, паводле інфармацыі беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, датычыць працы Інстытута рэлігійных спраў і іншых устаноў, якія залежаць ад Ватыкана і Апостальскай Сталіцы або якім-небудзь чынам з імі звязаны.
Новы закон дазваляе вываз наяўных грошай з Апостальскай Сталіцы або яе ўстаноў на суму, якая не перавышае 10 тысяч еўра. У іншым выпадку прадугледжана абавязковае дэклараванне, якое павінна быць здзейснена ў аддзяляннях жандармерыі, якія знаходзяцца пры ўваходах у Ватыкан. Акрамя таго, любые фінансавыя аперацыі павінны дэкларавацца ў спецыяльных установах па барацьбе з адмываннем грошай.
Кантраляваць выкананне і ажыцяўленне дадзенага закона будзе Упраўленне фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.