Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Ватыкан: кардыналу Ёзафу Ратцынгеру пагражалі смерцю пасля яго крытыкі тэалогіі вызвалення
Дзяржава Ватыкан
27.04.2017 11:28

Пасля крытычных выказванняў на тэму тэалогіі вызвалення ў кнізе «Рапарт пра стан веры» кардыналу Ёзафу Ратцынгеру пагражалі смерцю. З гэтай прычыны іерарх на некаторы час пераехаў у сядзібу амерыканскай амбасады пры Ватыкане. Там бяспеку яму забяспечвалі салдаты марской пяхоты.

Пра гэта паведаміў сааўтар і натхняльнік узгаданай кнігі, выдадзенай у 1985 годзе, італьянскі журналіст і каталіцкі пісьменнік Віторыё Мэсоры.

Тэалогія вызвалення, распаўсюджаная ў Паўднёвай Амерыцы, абапіралася на меркаванні, што Езус быў першым марксістам, які наказаў жыць у камуне і пазбывацца прыватнай маёмасці. Прыхільнікі вобраза такога Бога часта абапіраліся на фрагмент Евангелля пра багатага чалавека.

У інтэрв’ю папулярнаму выданню Gente з нагоды 90-годдзя Папы на пенсіі журналіст распавёў аб працы над той кнігай і пра пазнейшыя сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння кардыналам Ратцынгерам, а затым з папам Бэнэдыктам XVI.

«Рапарт пра стан веры» быў напісаны летам 1984 года ў семінарыі ў Брэссанонэ на поўначы Італіі, дзе кардынал у той час адпачываў на канікулах разам са сваім братам кс. Георгам Ратцынгерам. Там будучы Папа прысвяціў свайму госцю Віторыё Мэсоры тры дні.

Пасля выбару кардынала на Святы Пасад Мэсоры прапаноўваў яму актуалізаваць «Рапарт», запэўніваючы, што гэта зойме не больш за тры дні. На гэта Бэнэдыкт XVI адказаў з усмешкай: «Віторыё, як я магу прысвяціць табе тры дні, калі ніхто не дае Папу нават трох гадзін адпачынку?»

Паводле КАІ (VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дзяржава Ватыкан

24.05 09:12Папа Францішак на адкрыцці асамблеі епіскапату Італіі: будзьце максімальна шчырымі і адкрытымі на дыялог
18.05 17:09Ватыканскаму мастацтвазнаўцу ўручаць беларускі ордэн
18.05 14:45Папа Францішак і біскупы COMECE: Еўропе пагражае распад і экстрэмізм
12.05 11:02У Ватыкане выпусцяць манету ў гадавіну смерці святых Пятра і Паўла
27.04 11:28Ватыкан: кардыналу Ёзафу Ратцынгеру пагражалі смерцю пасля яго крытыкі тэалогіі вызвалення
20.04 11:30Арцыбіскуп Палья: у адгартацыі Amoris laetitia адчуваецца сімпатыя да сем’яў і вялікая надзея
11.04 15:05Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння пракаментаваў «пытанне Меджугор'я»
05.04 16:14Кардынал Рабер Сара: «Людзі бяздумна давяраюць фінансам і медыя кіраваць сабой»
05.04 15:55Кангрэгацыя Веравучэння скіравала пасланне аб сужэнстве асоб, звязаных з лефебрыстамі
29.03 14:55Ватыканскі дыпламат: трэба вучыцца супрацьстаяць маніпуляванню рэлігіяй
  • 29.05.2017
  • 28.05.2017
  • 27.05.2017
  • 26.05.2017
  • 25.05.2017