Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Ватыкане каментуюць выхад ЗША з Парыжскага пагаднення
Дзяржава Ватыкан
06.06.2017 14:59

Выхад ЗША з Парыжскага пагаднення аб кліматычных зменах уяўляе сабой сур’ёзную рызыку, але, з іншага боку, можа стаць магчымасцю для ўсяго свету.

У каментарыі пад назвай «Рызыка і магчымасць» ватыканская газета L’Osservatore Romano не асуджае адкрыта рашэння Дональда Трампа, але задаецца пытаннем, якія наступствы яно можа мець. Аўтар Лука Пасаці, гісторык філасофіі і думкі Рымскага ўніверсітэта La Sapienza, лічыць, што гэтага можна было чакаць.

«Трамп ніколі не хаваў, што не верыць у глабальнае пацяпленне і навуковыя доказы таго, што змяненне клімату можа быць звязана з дзейнасцю чалавека. Цікава, што гэтая стратэгія не знаходзіць доказаў у гаспадарчых інтарэсах, таму што такія гіганты, як Exxon, DuPont, Shell, BP ужо шмат гадоў інвестуюць у распрацоўку аднаўляльных крыніц энергіі, і запавольванне адыходу ад выкарыстання вугалю стане неспрыяльным для іх», — лічыць аўтар каментарыя ў ватыканскай газеце.

На яго думку, праблема заключаецца ў тым, што ў сваім «фундаментальным выбары Трамп не слухае лобі. Ён глядзіць на сваю ўласную базу: шахцёраў са штатаў Заходняя Вірджынія і Кентукі або на рабочых з Пенсільваніі, якіх закрануў крызіс і якія чакаюць сігналу аб разрыве з ліберальным істэблішментам. Для іх выхад з Парыжскага пагаднення азначае захаванне працоўных месцаў».

(be.radiovaticana/cath)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 23.06.2017
  • 22.06.2017
  • 21.06.2017
  • 20.06.2017
  • 19.06.2017