Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан накіраваў пасланне да будыстаў
Дзяржава Ватыкан
01.04.2011 10:51

Папская рада спрыяння хрысцінскаму адзінству апублікавала штогадовае пасланне да будыстаў з нагоды свята Вясак. Сёлета дзень нараджэння Буды ў Японіі адзначаць 8 красавіка, а ў іншых краінах Далёкага Усходу — 10 ці 17 мая.

Сёлетняе пасланне ватыканскага ведамства мае назву «Імкнучыся да праўды ў вольнасці, хрысціяне і будысты жывуць у міры».

«Намаганні ў імкненні да праўды з’яўляюцца абавязковай умовай для асягнення сапраўднага супакою, — чытаем у пасланні. — Усе людзі абавязаны шукаць праўду, спазнаўшы якую, павінны прыняць і ў адпаведнасці са свабодай жыць. У сённяшнім свеце, адзначаным рознымі формамі секулярызму і фундаменталізму, якія часта варагуюць з сапраўднай свабодай і духоўнымі каштоўнасцямі, рэлігійны дыялог можа быць альтэрнатывай, каб знайсці шлях да спакою і свабоды культу».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.