Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


Малітоўныя рухі Магілёўшчыны збяруцца ў межах святкавання Года Міласэрнасці
04.11.2016 13:46 | адбылося

5 лістапада пройдзе святкаванне Юбілейнага Года з удзелам малітоўных рухаў і супольнасцяў Магілёўскага рэгіёна. Сустрэча пад дэвізам «Супольнасць — месца праявы Міласэрнага Бога» распачнецца ў 11.00 у магілёўскай катэдры.

 
Адбудзецца сустрэча малітоўных рухаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
03.11.2016 16:03 | адбылося

5 лістапада ў архiкатэдральным касцёле Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў Мiнску адбудзецца сустрэча малітоўных рухаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
Малітвы за памерлых на могілках і ў касцёлах Магілёўскай вобласці
24.10.2016 11:49 | адбылося
З нагоды ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў па традыцыі на могілках адбудуцца адпаведныя малітвы. Прыводзім расклад малітваў на могілках і ў касцёлах Магілёўскай вобласці.
 
Арцыбіскуп Кандрусевіч удзеліць прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні ў Мінску
18.10.2016 13:04 | адбылося

5 лістапада ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі падчас Імшы ў 12.00 Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Паўлу Трону і дыяканскае пасвячэнне семінарысту Аляксею Пілевічу.

 
Рух «Сужэнскія сустрэчы» правядзе ў мінскім Чырвоным касцёле дзень сям’і
31.10.2016 12:31 | адбылося

6 лістапада ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пройдзе дзень сям’і. Святая Імша з гэтай нагоды распачнецца ў 11.00. Арганізатар ініцыятывы — рух «Сужэнскія сустрэчы» і парафія ў Чырвоным касцёле.

 
Малітвы за памерлых на могілках г. Мінска і Мінскага раёна
11.10.2016 16:41 | адбылося

З нагоды ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў па традыцыі на могілках адбудуцца адпаведныя малітвы. Прыводзім расклад малітваў на могілках Мінска і Мінскага раёна.

 
У Навагрудку пройдзе семінар для медыкаў, педагогаў і сацыяльных работнікаў
26.10.2016 14:09 | адбылося

Семінар, які пройдзе з 3 па 10 лістапада, арганізоўваецца парафіяй Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку супольна з мясцовымі ўладамі. Галоўная мэта форуму — праз педагогаў, урачоў, сацыяльных работнікаў нагадаць грамадству пра каштоўнасць чалавечага жыцця і сям’і.

 
У Смаргоні адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэннe
11.11.2016 12:46 | адбылося

12 лістапада ў парафіяльным касцёле св. Міхала Арханёлa ў Смаргоні дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB удзеліць прэзбітэрскае пасвячэннe выпускнікy Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне дыякану Дзянісy Бразінскаму. Пачатак святой Імшы ў 12 гадзін.

 
У мінскім Чырвоным касцёле пройдуць лекцыі «Псіхалогія сямейных адносін»
10.11.2016 13:01 | адбылося

12 лістапада ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены адбудуцца лекцыі «Псіхалогія сямейных адносін». Лекцыі чытае сястра Паўла Бобер (каталіцкая манахіня з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і,выкладчык, псіхатэрапеўт са шматгадовай практыкай).

 
У Лідзе пройдзе сустрэча сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі
25.10.2016 10:54 | адбылося

12 лістапада ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе пройдзе дыяцэзіяльная сустрэча сем’яў. «Падчас сустрэчы хочам маліцца за ўсе сем’і нашай дыяцэзіі, каб былі моцныя Богам і захоўвалі вернасць тым вартасцям, якія з’яўляюцца фундаментам сямейнага інстытута», — адзначаецца ў паведамленні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з нагоды дыяцэзіяльнай сустрэчы сем’яў.

 
Расклад закрыцця Брамаў Міласэрнасці ў касцёлах Беларусі
11.11.2016 12:53 | адбылося

Завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле і закрыццё Брамаў Міласэрнасці ў базыліцы св. Пятра ў Рыме адбудзецца 20 лістапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету.

 
Беларуская Каталіцкая місія ў Лондане запрашае на асвячэнне новай святыні
15.11.2016 09:26 | адбылося

Новазбудаваная царква ў гонар святаначальніка Кірылы, біскупа Тураўскага, і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа будзе асвечаная ў Лондане 17 снежня.

 
Фармацыйная сустрэча святароў да 5 гадоў пройдзе ў Пінску
26.10.2016 11:50 | адбылося

Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца святары, якія атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне не больш за пяць гадоў таму і сёння належаць да святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай або Пінскай дыяцэзій.

 
Цэнтр «Пілігрым» касцёла свв. Сымона і Алены запрашае ў пілігрымкi
08.09.2016 16:32 | адбылося

Цэнтр «Пілігрым» мінскага касцёла свв. Сымона і Алены запрашае ў пілігрымкi, якія адбудуцца ў верасні — лістападзе.

 
Пілігрымы з усёй Беларусі збяруцца на супольнай малітве ў Вільнюсе
16.11.2016 09:36 | адбылося

19 лістапада ў Вільнюсе ў касцёле св. Тэрэзы пры Вострай Браме адбудзецца святая Імша для пілігрымаў з Беларусі. Эўхарыстычная літургія распачнецца ў 15.00.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 56 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.