Польскія дамінікане распачалі выданне свайго штомесячнага часопіса W Drodze («У дарозе») на рускай мове.
Часопіс з’яўляецца штомесячным і выдаецца ў Польшчы ўжо амаль пяцьдзясят гадоў.
Як адзначаюць выдаўцы — айцы польскай правінцыі дамініканскага ордэна, — хрысціянскае жыццё не абмяжоўваецца толькі мурамі касцёла: гэта таксама звычайная штодзённасць, у якой чалавек будуе свае адносіны з Богам.
Часопіс адрасаваны як тым, хто хоча ўмацаваць сваю веру, так і тым, хто задае пытанні і жадае атрымаць на іх адказы ў даступнай форме.
Першы рускамоўны нумар часопіса «В пути» можна скачаць у выглядзе электроннага файлу для чытання. У ім сабраныя матэрыялы, прысвечаныя генеалогіі граху, трываласці ў веры, культурным аспектам падаткаў, а таксама сучаснаму погляду на кодэкс мужчыны.