Як паведамляе агенцтва КАІ, на працягу ўсяго некалькіх дзён у свеце загінулі тры каталіцкія святары: адзін на Мадагаскары, адзін у Буркіна-Фасо і яшчэ адзін у Калумбіі.
Малагасійскі святар Нікалас Ратадзісоа памёр 14 лютага ад ран, нанесеных яму рабаўнікамі падчас нападу, які здарыўся за пяць дзён да гэтага. На ксяндза напалі ўзброеныя мужчыны, жадаючы забраць грошы, якіх у святара пры сабе не было. У выніку нападоўцы пачалі страляць.
Праз дзень у Буркіна-Фасо ў тэрарыстычным акце загінуў іспанскі місіянер кс. Антоніё Сэзар Фэрнандэс. 72-гадовы салезіянін быў забіты прынамсі трыма стрэламі з пісталета. Разам з ім загінулі чатыры мытнікі мабільнага пагранічнага пункту кантроля на мяжы паміж Буркіна-Фасо і Тога. У злачынстве падазраюцца мясцовыя джыхадысты.
Трэці святар, 65-гадовы кс. Карлас Эрнэсто Джараміла, 18 лютага быў забіты нажом у Калумбіі. Злачынства здзейсніў падлетак з Венесуэлы.