Пошук

11.02.2019 16:38   Паводле: Vatican News
Катэдра св. Алена ў Лаворы. Фота ville-lavaur.fr

Як паведаміла 11 лютага польская рэдакцыя партала Vatican News, прэфект ватыканскай кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў кардынал Рабэр Сара выказаўся на тэму прафанацыі (апаганьвання) святыняў, што адбыліся нядаўна ў Францыі.

Так, у гарадах Дыжоне і Німе быў зняважаны Найсвяцейшы Сакрамэнт. Увечары ў суботу арцыбіскуп Дыжонскі ўзначаліў набажэнства перапрашэння за прафанацыю Сакрамэнту пасля таго, як раніцай у касцёле Маці Божай былі знойдзены рассыпаныя па зямлі Гостыі.

У аўторак у Лаворы адбылася спроба падпаліць адрэстаўраваную тут нядаўна катэдру св. Алена. Толькі дзякуючы хуткай рэакцыі сакрыстыяніна пажар удалося патушыць. Агонь пашкодзіў адзін з бакавых алтароў і яслі. Між тым на працягу 10-і дзён касцёл св. Мікалая ў Уі (Houilles) ажно тройчы станавіўся ахвярай вандалаў

Гаворычы пра гэтыя акты насілля, скіравныя супраць хрысціянаў, кардынал Рабэр Сара сцвердзіў, што апаганьванне і вандалізм у святынях заслугоўваюць рашучага асуджэння.

Прафанацыя святыняў — праява хворай цывілізацыі, якая дазваляе сябе ўцягнуць у пастку зла.

Біскупы, святары і свецкія вернікі павінны захаваць моц і мужнасць, дадаў прэфект ватыканскай кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа