Пошук

24.01.2019 09:56   Паводле: Vatican News
Фота catholicnewsagency.com

23 студзеня, а па мінскім часе — пасля апоўначы 24 студзеня, Святы Айцец прыбыў у Панаму, дзе возьме ўдзел у 34-х Сусветных днях моладзі.

Як паведамляе італьянская рэдакцыя паратала Vatican News, у аэрапорце папу Францішка сустракалі каля дзвюх тысяч юнакоў и дзяўчат, прэзідэнт краіны Хуан Карлас Варэла Радрыгес з жонкай, а таксама прадстаўнікі панамскага епіскапату.

Фота chron.com

Перш, чым сесці ў машыну і скіравацца ў Апостальскую нунцыятуру, Святы Айцец спантанна падышоў да агароджы, каб прывітацца з сустракаючымі, паціскаючы рукі і цалуючы дзяцей, якіх сам панамскі прэзідэнт да яго падносіў.

Уздоўж усёй дарогі ў нунцыятуру працягласцю ў 28 км папу Францішка гучна і з вялікім энтузіязмам вітала моладзь з усяго свету. Усяго Сусветныя дні моладзі сабралі ў Панаме каля 150 тыс. удзельнікаў з розных кантынентаў і краін, у тым ліку і з Беларусі.

Фота wiky.com

Візіт папы Францішка ў Панаму — другое наведанне Пантыфікам гэтай цэнтральнаамерыканскай краіны. Упершыню Панаму наведаў св. Ян Павел ІІ у сакавіку 1983 г.

Абноўлена 24.01.2019 09:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.