Пошук

23.01.2019 11:53   Фота: Біскуп Юзаф Станеўскі, кс. Антоні Грэмза / Catholic.by

22 студзеня ў Панаме распачаліся Сусветныя дні моладзі, у якіх бярэ ўдзел таксама дэлегацыя з Беларусі ў складзе 27 асобаў.

Як паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» адказны за моладзевае душпастырства OPEN кс. Антоні Грэмза, які суправаджае групу беларускай моладзі на СДМ у Панаме, у дзень адкрыцця адбывалася знаёмства ў парафіях, што прымаюць пілігрымаў.

«Парафія Maria Auxiliadora (Марыі Памочніцы) прымае прадстаўнікоў розных краін, у тым ліку нашую дэлегацыю з Беларусі, а таксама з Расіі, Таджыкістана і Казахстана, Калумбіі, Бразіліі.

Усё напоўнена радасцю і спевам», — паведамляе кс. Антоні.

Адказны за моладзь у беларускім епіскапаце біскуп Юзаф Станеўскі, які таксама бярэ ўдзел у сусветным моладзевым форуме, даслаў свае фотаздымкі з Панамы, суправадзіўшы іх такім каментаром:

«Спечаная промнямі сонца, сталіца Панамы ў гэтыя дні расфарбавалася рознымі колерамі сцягоў удзельнікаў Дзён моладзі з усяго свету.

Асноўны колер сёння тут — гэта „колер маладосці“.

Панама-сіці, дзе шэрасць і даўніна знаходзіцца ў суседстве з сучаснымі вялікімі будынкамі, сёння стала сталіцай свету, сталіцай маладосці».

 

Абноўлена 23.01.2019 14:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.