Пошук

02.10.2019 18:29   Паводле: Grodnensis.by / Фота: Старонка кс. Антонія Грэмзы ВК

28–29 верасня ўдзельнікі Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі OPEN, якое дзейнічае ў Гродне, наведалі санктуарый Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы, дзе правялі малітоўнае чуванне.

Як паведаміў партал Grodnensis.by, чуванне моладзі стала выразам падзякі Богу за дар душпастырства, якое з пачаткам новага навучальнага года распачало ўжо чатырнаццаты год сваёй дзейнасці ў горадзе на Нёмане.

Юнакоў і дзяўчат суправаджаў кс. канонік Антоні Грэмза, адказны за душпастырства OPEN. Ён цэлебраваў у санктуарыі святую Імшу ў інтэнцыі маладых людзей Гродзенскай дыяцэзіі, асабліва тых, хто ўдзельнічае ў душпастырстве.

Святар адзначыў, што яны і надалей хочуць разам адкрываць свае сэрцы Богу і выходзіць насустрач кожнаму, хто жадае заставацца маладым у душы.

Перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам маладыя людзі даверылі свой сённяшні і заўтрашні дзень Богу і падзякавалі за ўсе даброты, атрыманыя з Яго шчодрай Айцоўскай рукі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа