18 снежня Апостальская Нунцыятура ў Кіеве абнародавала афіцыйнае паведамленне — Камунікат — адносна інфармацыі пра сітуацыю ў Праваслаўнай Царкве ва Украіне.
Падаем поўны тэкст паведамлення ў перакладзе на беларускую мову.
«У апошнія дні некаторыя інфармацыйныя органы Святога Пасаду апублікавалі, між іншым, інфармацыю пра падзеі, якія нядаўна адбыліся ў Праваслаўі ва Украіне. Гэта адпавядае заданню кожнага органу сацыяльных камунікацый, а менавіта, інфармаваць сваіх карыстальнікаў пра тое, што адбываецца ў свеце.
Калі ж Святы Пасад пажадае апублікаваць сваю афіцыйную пазіцыю адносна гэтых падзеяў, ён зробіць гэта з дапамогаю адпаведных спосабаў і інструментаў, якія выкарыстоўваюцца ў такіх выпадках».
Афіцыйнае паведамленне прадстаўніцтва Святога Пасаду ў Кіеве стала адказам на несапраўдную інфармацыю, якая на гэтую тэму з’явілася ў некаторых СМІ.