Пошук

06.12.2018 10:06   Паводле: rublev.com
Фота gcshelp.org

Бронзавая скульптура, вырабленая ў натуральную велічыню, паказвае Хрыста ў вобразе бяздомнага, які спіць на лаўцы, прыкрыўшыся коўдрай, з босымі нагамі. На яго нагах бачныя раны ад цвікоў, якімі прыбівалі да крыжа Хрыста на Галгоце.

Пра гэта са спасылкай на партал Crux паведамляе rublev.com.

Скульптуру, усталяваную каля катэдральнай святыні буйнейшага мегаполіса Бразіліі, благаславіў кардынал Рыа-дэ-Жанейра Арані Тэмпеста.

Помнік быў адкрыты з нагоды Міжнароднага дня дапамогі бедным, які сёлета адзначаўся 19 лістапада.

Побач са скульптурай яе аўтар Цімаці Шмальц. Фота gcshelp.org

«Гэта скульптура прымушае нас глядзець на тых, хто жыве на вуліцах нашага горада, як на братоў і сясцёр; папа Францішак звяртаецца да нас з заклікам бачыць Хрыста ў тых бедных людзях, якія жывуць на нашых вуліцах», — патлумачыў журналістам пробашч касцёла кс. Клаўдыё Сантас.

Скульптуру перадаў у дар арцыбіскупу Рыа-дэ-Жанейра канадскі мастак Цімаці Шмальц пры падтрымцы пасольства Бразіліі пры Святым Пасадзе і рыцараў Гроба Панскага.

Варта адзначыць, што падобная скульптура — не першая сярод прац Цімаці Шмальца.

Арыгінальны твор мастацтва быў усталяваны ў езуіцкім тэалагічным каледжы ў Таронта ў 2013 годзе. З таго часу копіі «Беспрытульнага Езуса» былі ўсталяваны ў Аўстраліі, на Кубе, у Індыі, Ірландыі, Іспаніі і ЗША.

У сакавіку 2016 года скульптуру ўсталявалі ва ўнутраным двары Сант Эджыніа ў Ватыкане (на фота ўверсе), ля ўвахода ў офісы Апостальскай службы сацыяльнага служэння.

Скульптар Цімаці Шмальц — практыкуючы католік і рэгулярна ў сваёй творчасці звяртаецца да рэлігійнай тэматыкі.

Абноўлена 06.12.2018 14:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця