Пошук

04.12.2018 08:00   Паводле: Vatican News / Catholic.by

У лістападзе аўтарытэтны медыцынскі часопіс The Lancet апублікаваў дэмаграфічныя даследаванні, праведзеныя па ініцыятыве фонда Гейтсаў і заснаваныя на статыстычных дадзеных са 146 краін.

Як паведамляецца, з 1950 па 2017 г. колькасць насельніцтва ў свеце павялічылася на 197 %. Найбольшы прырост насельніцтва адзначаны ў Нігеры; найменшая колькасць нараджэнняў назіраецца на Кіпры.

У 91 краіне свету жанчыны не нараджаюць дастаткова дзяцей для змены пакаленняў, і наадварот: у 104 краінах жанчыны сталі нараджаць больш. Да першай групы адносяцца Еўропа і Паўночная ды Паўднёвая Амерыкі, а да другой — Афрыка і Азія.

Доследы былі праведзены Інстытутам паказчыкаў і ацэнкі здароўя (Institute for Health Metrics and Evaluation), створанага пры Вашынгтонскім універсітэце фондам сужонкаў Біла і Мэлінды Гейтс.

Гэтыя даследаванні сталі найбольш поўнымі з усіх, якія раней праводзіліся ў галіне аховы здароўя на сусветным узроўні. У іх правядзенні былі задзейнічаны больш за 3 тысячы навукоўцаў са 146 краін, якія сабралі вялізны аб’ём дадзеных.

Паводле іх, за перыяд з 1950 па 2017 г. колькасць насельніцтва ў свеце вырасла на 197 % з 2,6 млрд да 7,6 млрд. Павялічылася таксама і сярэдняя працягласць жыцця, якая для жанчын склала 76 гадоў у параўнанні з 53 у 1950 г., а для мужчын — 71 у параўнанні з 48 гадамі ў 1950 г. З сабраных дадзеных вынікае, што найменшы ўзровень нараджальнасці адзначаны на Кіпры — адно дзіця на жанчыну, а пальма першынства па гэтым паказчыку належыць Нігеру: там на адну жанчыну ў сярэднім даводзіцца па сем дзяцей. Сярод краін з самай высокай нараджальнасцю таксама Малі, Чад і Афганістан — у сярэднім па шэсць дзяцей на жанчыну.

Разам з тым даследчыкі адзначылі сувязь паміж адукацыяй жанчын і цяжарнасцю: чым больш жанчыны адукаваныя і чым больш часу яны прысвячаюць на навучанне, адкладаючы зачацце, тым менш дзяцей у іх у выніку нараджаецца.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.