Пошук

04.12.2018 10:09   Паводле: rublev.com

Адна з самых вядомых галівудскіх зорак, уладальніца «Оскара» і многіх іншых кінематаграфічных узнагародаў, 51-гадовая аўстралійска-амерыканская актрыса Ніколь Кідман у вялікім інтэрв’ю часопісу Allure згадала ў тым ліку і сваё стаўленне да веры.

«Я адчуваю сябе духоўнай асобай у тым сэнсе, што я веру ў Бога, — заявіла актрыса. — Мне падабалася ідэя стаць манашкай. Зразумела (цяпер), што я не пайшла гэтым шляхам, але мяне моцна цягнула да гэтага».

Заходнія СМІ адзначаюць, што Ніколь Кідман і яе муж, аўстралійскі кантры-спявак, капмазітар і гітарыст Кіт Урбан уяўляюць прыклад сям’і, якую нячаста сустрэнеш сярод галівудскіх знакамітасцей — яны адкрыта заяўляюць пра сваю веру ў Бога.

Многія з песен Кіта Урбана напоўнены рэлігійным зместам, а загалоўкі некаторых яго твораў з’яўляюцца цытатамі з Бібліі. Нават дзвюх сваіх дачок, якія нарадзіліся ў 2008 і 2010 гадах, яны назвалі Сандэй (англ. — няделя) і Фэйт (англ. — вера).

Шлюб з Урбанам — другі для Кідман. Першы раз яна выйшла замуж у 1990 годзе за галівудскага акцёра Тома Круза. Пасля няўдалых спробаў нарадзіць дзіця пара ўсынавіла двух дзяцей.

Але ў хуткім часе паміж сужонкамі ўзніклі непаразуменні, галоўным з якіх стала рэлігійнае выхаванне дзяцей. Том Круз як прыхільнік т.зв. Царквы саенталогіі даводзіў, што дзеці павінны выхоўвацца ў традыцыях гэтай арганізацыі. Кідман хацела, каб дзеці раслі католікамі. У выніку канфлікт прывёў да таго, што ў 2001 годзе сужонкі разышліся.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця