Пошук

27.11.2018 11:02   CREDO

Згодна з вынікамі XIV Рапарту, падрыхтаванага арганізацыяй «Дапамога Касцёлу ў патрэбе», кожны сёмы хрысціянін у свеце жыве ў краіне, дзе яго пераследуюць за веру.

Вынікі даследавання, якое ахоплівае перыяд з чэрвеня 2016 па чэрвень 2018 г., былі прадстаўлены 22 лістапада. Паводле даных, 300 мільёнаў хрысціян у свеце церпяць пераслед.

У 38 краінах свету існуюць сур’ёзныя парушэнні рэлігійнай свабоды. У 21 краіне ўзровень парушэнняў адзначаны як «пераслед», а ў 17 — як «дыскрымінацыя».

У цэлым, 61 працэнт насельніцтва свету жыве ў краінах, дзе адсутнічае належная пашана да рэлігійнай свабоды, у 11 працэнтах пераследаванні працягваюцца, а ў 9 працэнтах існуе дыскрымінацыя па рэлігійнай прыкмеце.

У 17 краінах зафіксаваныя сур’ёзныя парушэнні рэлігійнай свабоды. У Паўночнай Карэі, Саудаўскай Аравіі, Нігерыі, Афганістане і Эрытрэі сітуацыя засталася нязменнай, паколькі «з’яўляецца настолькі сур’ёзнай, што не можа быць горшай».

Трывожныя тэндэнцыі

Трывожнай тэндэнцыяй названы рост «агрэсіўнага нацыяналізму на шкоду меншасці». У розных краінах гэта адбываецца па-рознаму. У Індыі на працягу 2017 года зафіксавана 736 нападаў на хрысціян (у 2016 г. — 368 выпадкаў).

Такі ультра-нацыяналізм не абавязкова мае рэлігійны кантэкст, але праяўляецца як варожасць дзяржавы да ўсіх рэлігій, прыкладам чаго з’яўляецца КНР ці КНДР.

Фундаменталізм з ісламісцкім кантэкстам

Як сцвярджаюць аглядальнікі, паспяховыя ваенныя кампаніі супраць ІД (Ісламскай дзяржавы) і іншых экстрэмісцкіх груповак у чымсьці зменшылі пашырэнне іншых ваяўнічых ісламісцкіх груп у Афрыцы, Азіі і на Блізкім Усходзе.

Фундаменталізм зафіксаваны ў 22 краінах, дзе пражывае 1 млрд 337 мільёнаў людзей. У той самы час, хоць у Нігерыі, як здаецца, на працягу даследуемага перыяду тэрарыстычная групоўка Бока-Харам пачала губляць пазіцыі, з’явіліся іншыя групоўкі ісламскіх баевікоў.

Жорсткія антыхрысціянскія тэракты здараюцца ў Егіпце. Заклапочанасць выклікаюць выкраданні і прымусовае вяртанне жонак і дзяўчат, а таксама гвалту як метаду вядзення вайны. У той самы час на Захадзе зафіксаваны рост антысемітызму.

Абноўлена 27.11.2018 13:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа