Пошук

19.10.2018 16:36   belta.by

У Паўднёвым Судане, дзе жыве народнасць келіко (ніла-сахарская моўная група), адсвяткавалі пераклад Новага Запавету на тысячную мову свету.

Пра гэта паведамляе Christian Post.

Цырымонія благаслаўлення Новага Запавету на мове келіко прайшла ў лагеры бежанцаў у Бідзі-Бідзі. Ён з’яўляецца другім па велічыні лагерам бежанцаў, дзе сёння знаходзяцца 250 тысяч чалавек.

Тысяча моваў, на якія Новы Запавет перакладзены, — гэта дзясятая частка ўсіх моваў свету. Як адзначае Christian Post, сёння яго перакладаюць яшчэ на 500 моваў, многія з перакладаў хутка будуць скончаны.

Застаецца яшчэ каля 1600 моваў, на якія пераклад яшчэ не пачынаўся. Перакласці Святое Пісанне на ўсе мовы свету плануюць да 2025 года.

Абноўлена 20.10.2018 01:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа