Пошук

26.11.2024 08:02   Catholic.by
Фота з асабістага архіву кс. Ф. Рудзя

20 лістапада на пасяджэнні Генеральнай канферэнцыі Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь старшынёй Праўлення гэтай арганізацыі быў абраны ксёндз канонік Францішак Рудзь.

Біблейскае таварыства з’яўляецца буйным цэнтрам па распаўсюджванні Біблій і іншай духоўнай літаратуры ў краіне. За час свайго існавання Біблейскае таварыства распаўсюдзіла ў Беларусі больш за 1 млн. 200 тыс. адзінак духоўнай літаратуры.

Біблейскае таварыства займаецца перакладам Бібліі на беларускую мову, актыўна супрацоўнічае з цэрквамі і супольнасцямі розных канфесій, культурна-асветніцкімі, дабрачыннымі арганізацыямі, сродкамі масавай інфармацыі ў справе духоўнай асветы насельніцтва.

Членамі Праўлення Біблейскага таварыства ад Каталіцкага Касцёла з’яўляюцца таксама старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз канонік Ян Крэміс і доктар біблейскай тэалогіі Марына Пашук.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця