Пошук

05.11.2021 13:54   Catholic.by

4 лістапада па благаслаўленні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў пасяджэнні 11-й Генеральнай канферэнцыі Міжканфесійнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва (MХРБ) «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь» узялі ўдзел ксёндз канонік Ян Крэміс, ксёндз канонік Францішак Рудзь, ксёндз Андрэй Сіповіч і айцец Алег Шэнда OFMCap.

На пасяджэнні была заслухана справаздача аб дзейнасці Біблейскага таварыства і даклад яго рэвізійнай камісіі за 2019–2021 гг. Адбыліся выбары ў праўленне і рэвізійную камісію на 2022–2025 гг.

MХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь» з’яўляецца рэлігійнай арганізацыяй, створанай у студзені 1992 года і зарэгістраванай у Камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікамі Таварыства з’яўляюцца хрысціяне розных канфесій.

Асноўная задача Таварыства — міжканфесійнае супрацоўніцтва ў галіне рэлігійнай асветы, дабрачыннасць і выдавецкая дзейнасць.

Прадстаўнікі канфесій уваходзяць у праўленне, склад якога выбіраецца на тры гады.

У склад праўлення Біблейскага таварыства ад Каталіцкага Касцёла уваходзяць ксёндз канонік Ян Крэміс, ксёндз канонік Францішак Рудзь i доктар бiблiйнай тэалогii Марына Пашук. 4 лістапада на выбарах у праўленне Библейскага таварыства на 2022–2025 гг. ксёндз Францішак Рудзь стаў намеснікам старшыні Праўлення.

Абноўлена 05.11.2021 13:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця