Пошук

17.09.2018 10:48   Catholic.by

У Познані, дзе днямі завяршылася пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, назвалі наступнае месца правядзення каталіцкага форума.

3-6 кастрычніка 2019 года пленарнае пасяджэнне РКБЕ пройдзе ў Санцьяга-дэ-Кампастэла (Іспанія), адным з самых вядомых санктуарыяў Еўропы.

У 2017 годзе па ініцыятыве арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пасяджэнне Рады КБЕ праходзіла ў Мінску. Тады ў беларускую сталіцу прыбылі старшыні і прадстаўнікі епіскапатаў з 45 краін Еўропы.

Абноўлена 17.09.2018 20:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа