Пошук

14.09.2018 15:19   agensiasic.es

У Познані, дзе з 13 па 16 верасня праходзіць пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ), прайшлі выбары новага сакратара РБКЕ. Ім стаў славак.

Ксёндз Марцін Міхалічак нарадзіўся ў Славакіі 18 жніўня 1974 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у дыяцэзіі Нітра (Славацкая Рэспубліка) у 1999 годзе. У тым жа годзе ён скончыў факультэт філасофіі і тэалогіі ва ўніверсітэце Каменскага ў Нітры. З 1993 па 1995 гг. вучыўся ва ўніверсітэце Зальцбурга. У 2005 годзе абараніў ліцэнцыят у Папскім універсітэце, а ў 2008 годзе – дактарат ва ўніверсітэце Каменскага ў Братыславе. Святар цесна займаецца вывучэннем катэхізацыі.

З 2007 па 2017 гг. выкладаў у дыяцэзіяльнай семінарыі ў Нітры, у 2008–2017 гг. быў дырэктарам дыяцэзіяльнага катэхетычнага каледжа ў Нітры, з 2015 г. – сакратар біскупа Нітры. Са студзеня 2018 г. быў намеснікам генеральнага сакратара РКБЕ. Валодае нямецкай, італьянскай, англійскай і славацкай мовамі.

Папярэднія сакратары РБКЕ:

  • Алоіс Сустаў (Славенія, 1971-77)- пазней арцыбіскуп Любляны
  • Іва Фюрэр (Швейцарыя, 1977-1995) – пазней біскуп Санкт-Галлен.
  • Альдо Джаржана (Італія, 1995-2008) – сёння Апостальскі Нунцый у Венесуэле.
  • Дуартэ Нуна Куэрас да Чунга (Партугалія, 2008-2018 г.)
Абноўлена 14.09.2018 15:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця