Пошук

31.08.2018 09:51   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фігура Маці Божай Фацімскай © ANSA

Арыгінальная фігура Маці Божай Фацімскай будзе дастаўлена з партугальскага санктуарыя ў Панаму з нагоды Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у гэтай лацінаамерыканскай краіне ў 2019 г.

Скульптурная выява Найсвяцейшай Панны Марыі, створаная паводле сведчання сястры Лусіі душ Сантуш — адной з трох сведкаў аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме ў 1917 г. — апошні раз пакідала Партугалію ў 2000 г. Дагэтуль яе перыгрынацыя праходзіла па 64-х краінах свету.

Даставіць арыгінальную фігуру ў Панаму было вырашана ў сувязі з тым, што вялікую пашану да Маці Божай Фацімскай меў св. Ян Павел ІІ — ініцыятар Сусветных дзён моладзі, — а таксама з прычыны шырокай распаўсюджанасці яе культа сярод панамскіх вернікаў, паведаміў арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінго Улоа Мэндзіета.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.