Пошук

17.07.2018 08:45   Паводле: Vatican News / Catholic.by

На Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая будзе праходзіць у ірландскім Дубліне з 21 па 26 жніўня, выступіць італьянскі тэнар Андрэа Бачэллі.

Выступ славутага спевака запланавана ў межах «Свята сем’яў» на дублінскім стадыёне Croke Park. 25 жніўня да яго далучацца знакаміты ірландскі вакальна-танцавальны ансамбль Riverdance, а таксама вядомы ірландскі флейтыст Джэймс Голуэй. У святочным мерапрыемстве возьме ўдзел і папа Францішак, які звернецца з прамовай да сем’яў з усяго свету.

Для ўдзелу ў глабальным сямейным форуме ўжо запісаліся 15 тыс. чалавек са 114 краін свету. Разам з ірландцамі гэта больш за 30 тыс.

На заключную св. Імшу Сусветнай сустрэчы сем’яў, цэлебрацыю якой узначаліць Святы Айцец, былі размеркаваны паўмільёна квіткоў, палову з якіх атрымалі мясцовыя жыхары. Бясплатныя квіткі разышліся на працягу двух тыдняў, прычым першыя 400 тыс. забраніравалі на працягу першых 48 гадзін.

Абноўлена 10.08.2018 10:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця