Пошук

11.07.2018 11:28   rublev.com

Каталіцкі святар Рамі Асакрыя з Францішканскай кустодыі Святой Зямлі, які нясе служэнне ў святыні св. Кацярыны ў Бэтлееме, у каментарыі інфармацыйнаму агенцтву Fides заявіў, што ў апошні час колькасць хрысціян у горадзе, дзе нарадзіўся Хрыстус, імкліва зніжаецца.

«Мая парафія сутыкаецца з сур’ёзнымі праблемамі, — расказаў святар. — Лічба каталіцкіх сем’яў у Бэтлееме скарачаецца. Цяпер у нашай парафіі ўсяго 1479 палесцінскіх сем’яў. Хрысціяне складаюць 17 працэнтаў насельніцтва горада, тады як у мінулым іх было 90 працэнтаў».

На думку святара, катастрафічнае скарачэння хрысціянскай прысутнасці ў Бэтлееме звязана перадусім з эміграцыяй маладых хрысціян.

«Мы імкнёмся спыніць эміграцыю, спрабуючы аказаць дапамогу патрабуючым. Аднак сённяшняя палітычная і эканамічная сітуацыя ў горадзе, акружаным ізраільскімі пасяленнямі, вядзе да росту беспрацоўя».

Мясцовыя жыхары пакідаюць Тайбу — невялікае пасяленне на Заходнім беразе ракі Ярдан, размешчанае ў ваколіцах Рамалы.

Пры гэтым, як падкрэсліў святар, ва ўсім свеце памнажаюцца хрысціянскія абшчыны і арганізацыі, якія выкарыстоўваюць у сваіх найменнях назву «Бэтлеем», але пры гэтым ніяк не дапамагаюць хрысціянам Святой Зямлі.

«Ніводзін з вернікаў нашай парафіі не атрымлівае ад гэтых арганізацый ні цэнта», — заявіў святар.

Хрысціянскае насельніцтва Бэтлеема і Святой Зямлі

Сёння сярод прыкладна 25 тысяч жыхароў Бэтлеема каля 80–85 працэнтаў складаюць мусульмане, хрысціянства вызнаюць 15–20 працэнтаў насельніцтва.

Пры гэтым штогод Бэтлеем як месца нараджэння Хрыста наведваюць больш за два мільёны турыстаў і пілігрымаў.

На тэрыторыі гістарычнай Палесціны на Заходнім беразе ракі Ярдан, у сектары Газа, Галілеі і ў Заярданні жыве частка арабскага этнасу, якая гістарычна вызнае хрысціянства.

Доля хрысціян у агульнай колькасці палесцінскага насельніцтва (12 млн чалавек) складае 6–7 працэнтаў.

Пры гэтым 70 працэнтаў палесцінцаў-хрысціян жывуць за межамі Заходняга берага ракі Ярдан і Ізраіля.

Яшчэ каля 10 гадоў таму, згодна з рознымі ацэнкамі, на палесцінскіх тэрыторыях налічвалася каля 50 тысяч хрысціян, у асноўным, на Заходнім беразе ракі Ярдан, каля трох тысяч — у сектары Газа.

Палесцінцы-хрысціяне належаць да цэлага шэрагу хрысціянскіх канфесій. Тут прадстаўлена праваслаўе (каля 50 працэнтаў палесцінскіх хрысціян належаць да Ерузалемскай Праваслаўнай Царквы), усходнія Цэрквы, каталіцтва ўсходняга і заходняга абрадаў, англіканства, лютэранства і іншыя галіны пратэстантызму.

Абноўлена 11.07.2018 11:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа