Пошук

23.11.2023 12:40   Vatican News

У відэазвароце, апублікаваным 22 лістапада, Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за мір ва ўсім свеце, на Святой Зямлі і ва Украіне.

«Усе мы адчуваем боль вайны. Вы ведаеце, што з моманту заканчэння Другой сусветнай вайны і да сёння войны ішлі ў розных частках свету. Калі яны далёкія, мы можам не адчуваць іх так востра. Сёння ёсць дзве вельмі блізкія вайны, якія прымушаюць нас рэагаваць: Украіна і Святая Зямля», — перадае словы Папы Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

«Тое, што адбываецца на Святой Зямлі, цяжка, вельмі цяжка. Палестынскі народ і народ Ізраіля маюць права на мір, маюць права жыць у міры як два братніх народы», — сцвердзіў Святы Айцец.

«Молімся за мір на Святой Зямлі. Молімся, каб рознагалоссі вырашаліся шляхам дыялогу і перамоў, а не праз горы трупаў з абодвух бакоў. Калі ласка, памолімся за мір на Святой Зямлі», — агучыў малітоўную інтэнцыю Папа Францішак.

Абноўлена 23.11.2023 12:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.