Пошук

10.07.2018 10:05   Аляксандр Гелагаеў / Паводле: csw.org.uk / acnuk.org / Catholic.by

Хрысціяне ў Нігерыі сталі ахвярамі сапраўднага генацыду — больш за 6 тысяч вернікаў загінулі ў краіне з пачатку года ад рук ісламісцкіх радыкалаў. Пра гэта ў прэс-рэлізе паведамілі кіраўнікі мясцовых Цэркваў Нігерыі.

Яны заклікалі міжнародную супольнасць, у тым ліку Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, дапамагчы ўраду Нігерыі абараніць хрысціян ад нападаў плямёнаў Фулані (ці Фульбе), якія вызнаюць іслам.

Гэта не канфлікт паміж двума плямёнамі, адзначаецца ў прэс-рэлізе. Хрысціяне любых плямёнаў станавіліся ахвярамі забойцаў. Пры гэтым урад Нігерыі не можа ці не хоча эфектыўна супрацьстаяць ісламістам.

Пры гэтым хрысціян, якія самастойна бароняць свае супольнасці, урад карае, а ісламістаў — не.

«Калі ласка, не зрабіце тую ж памылку, што была зробленая ў Руандзе», — заявіў каталіцкі біскуп дыяцэза Гбока Уільям Авенья.

Абноўлена 11.07.2018 01:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця