Пошук

06.07.2018 12:11   Паводле: catholicnews.by

Днямі на афіцыйным youtube-канале Сусветных дзён моладзі ў Панаме была апублікавана міжнародная версія гімна СДМ.

Аўтар афіцыйнага гімна «Няхай мне станецца паводле Твайго слова» — жыхар Панамы Абдыэль Хімэнэс, катэхет і кантар у парафіі Хрыста Уваскрослага ў Сан-Мігэліта.

Ён таксама з’яўляецца аўтарам шматлікіх рэлігійных і эўхарыстычных песень, удзельнікам хору і выпускніком факультэта рэлігійных навук Каталіцкага ўніверсітэта Санта Марыя ля Анцігуа ў Панаме.

Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22–27 студзеня 2019 г. пад дэвізам «Вось я, слуга Панская, няхай мне станецца паводле Твайго слова» (Лк 1, 38).

Папярэднічаць ім будуць Дні ў дыяцэзіях, якія пройдуць з 17 па 21 студзеня 2019 г. у Панаме, Коста-Рыка і Нікарагуа.

Абноўлена 07.07.2018 11:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.