Мы ніколі б не пачулі галоўную музыкальную тэму да фільма «Тытанік», калі б маці знакамітай канадскай спявачкі ў 1967 годзе не пайшла параіцца са святаром пра сваю чарговую цяжарнасць.
На той час Тэрэза Дыён ужо выгадавала 13 дзяцей, ахвяруючы ім кожны дзень свайго жыцця. Калі яна зразумела, што зноў цяжарная — на гэты раз маленькай Селін, — жанчына была ў адчаі і няўпэўненасці наконт таго, ці зможа яна вынасіць і вырасціць яшчэ адно дзіця.
Афіцыйны відэакліп і і галоўны саўндтрэк да фільма «Тытанік»
«Больш за 20 гадоў мая маці круцілася, як вавёрка, у бясконцым цыкле — пранне, прасаванне, хатняя праца — 365 дзён на год. У год майго нараджэння апошнія два дзіцяці — блізняты Поль і Паліна — павінны былі пайсці ў школу, і мая маці думала, што нарэшце атрымае трохі вольнага часу. І тут яна зноў зацяжарыла», — распавядала Селін Дыён у інтэрв’ю часопісу Hello!
Узрушаная жанчына пайшла да парафіяльнага святара, каб параіцца, ці можна хаця б у такой сітуацыі перарваць цяжарнасць. Аднак святар не пайшоў на кампраміс і паўтарыў, што вучэнне Касцёла не дазваляе забіваць дзяцей ва ўлонні маці, што гэта супраць прыроды і Божага плану.
«Ён сказаў маёй маці, што яна не мае права ісці супраць прыроды. Таму прызнаю, што ў пэўнай ступені я абавязаная жыццём гэтаму святару», —распавядае спявачка.
Відэакліп песняй Селін Дыён да фільма «Дэдпул 2»
Калі Тэрэза Дыён атрымала гэты адказ, яна знайшла ў сабе сілы пераадолець слабасць.
«І яна любіла мяне гэтак жа аддана, як любіла ўсіх сваіх дзяцей», — кажа Селін Дыён.