Пошук

26.04.2018 15:46   Паводле: invictory.com / Catholic.by
Кс. Джозэф Гор і кс. Фелікс Т’ёлаха © 2018 The Whistler NG

Не менш за 19 асобаў загінула ў Нігерыі падчас нападу на касцёл. Сярод загінулых — два каталіцкія святары: кс. Джозэф Гор і кс. Фелікс Т’ёлаха.

Узброеная банда напала на мястэчка Аяр-Мбалом у штаце Бенуэ на паўднёвым усходзе Нігерыі. Бандыты спалілі больш за 35 дамоў і разрабавалі маёмасць жыхароў вёскі. Пра гэта паведамляе хрысціянскі мегапартал invictory.com са спасылкай на ТАСС і Daily Post.

Спачатку злачынцы ўварваліся ў касцёл св. Ігнацыя, дзе пачалі расстрэльваць людзей. Як паведаміў прадстаўнік паліцыі, па парафіянах адкрылі агонь а 5-й гадзіне раніцы падчас Імшы. Іншыя ахвяры загінулі падчас пахавання ў той самы дзень. Улады падазраюць, што напад здзейснілі пастухі-качэўнікі, якія варагуюць з аселымі земляробамі з-за зямельных надзелаў і водных рэсурсаў.

За апошнія два гады ў штаце Бенуэ больш за 300 чалавек загінулі ў падобных сутычках. Качэўнікі належаць да народнасці фульбэ і з’яўляюцца пераважна мусульманамі, а земляробы належаць да іншых этнічных групаў і пераважна вызнаюць хрысціянства.

Абноўлена 26.04.2018 15:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.