Пошук

25.04.2018 12:19   KAI.pl
Фота: DPA/spiegel.de

Абласны ўрад Мюнхена пастанавіў, што з 1 чэрвеня 2018 года ўсе дзяржаўныя ўстановы Баварыі (паўднёва-ўсходняя частка Германіі) павінны будуць павесіць у сваіх будынках крыжы.

Як дадае канцылярыя Баварыі, у будучыні ў бачных месцах пры ўваходзе ў органы кіравання зямлі Баварыі павінны вісець крыжы як «бачны знак вызнання базавых каштоўнасцяў прававога і грамадскага парадку ў Баварыі і Германіі».

Рада Міністраў пастанавіла змяніць правілы агульнага ўставу органаў Баварыі. Абноўленыя правілы ўвойдуць у сілу з 1 чэрвеня ва ўсіх гарадскіх, раённых і абласных органах улады Баварыі.

«Крыж з’яўляецца фундаментальным сімвалам нашай баварскай свядомасці і спосабам жыцця», — адзначыў прэм’ер-міністр Баварыі Маркус Сёдэр (на фота) з партыі хрысціянскіх дэмакратаў, які дадаў, што выступае за такія элементарныя каштоўнасці, як любоў да бліжняга, людская годнасць і талерантнасць.

Пасля абвяшчэння рашэння палітык павесіў крыж на ўваходзе ў канцылярыю Баварыі.

Абноўлена 25.04.2018 16:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.