Пошук

06.04.2018 10:49   Credo.pro

Вярхоўная рада Украіны ў першым чытанні прагаласавала за законапраект, які скасоўвае неабходнасць натарыяльнага пацвярджэння подпісаў на статутах рэлігійных арганізацый, пратаколах агульных сходаў і актаў (у выпадку іх аб’яднання ці пераўтварэння).

Гэтую ініцыятыву падтрымалі 237 народных абраннікаў з розных фракцый парламенту. Вярхоўная Рада таксама прагаласавала за падрыхтоўку гэтага законапраекта да другога чытання ў скарочанай працэдуры.

Прыняцце закона дазволіць скасаваць патрабаванне натарыяльнага пацвярджэння пратаколаў агульных збораў рэлігійных арганізацый, а таксама вызваліць іх ад адміністрацыўнага збору падчас дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіным дзяржаўным рэестры.

Такім чынам рэлігійныя арганізацыі змогуць, гэтаксама як і грамадскія, і дабрачынныя арганізацыі, уносіць змены ў свае ўстаноўчыя дакументы без удзелу натарыусаў. Такі парадак існаваў і раней, пакуль у жніўні 2016 года не быў прыняты т.зв. антырэйдарскі закон, у якім рэлігійныя арганізацыі памылкова трапілі ў лік выключэнняў.

Абноўлена 06.04.2018 10:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця