Пошук

12.03.2018 13:34   Аляксандр Гелагаеў / Паводле: dailywire.com

Штат Місісіпі 8 сакавіка стаў лідарам у ЗША па ступені абароненасці дзяцей ва ўлонні маці — тут забаранілі аборты пасля 15-га тыдня цяжарнасці.

Такім чынам штат, унутраны валавы прадукт якога прыкладна роўны беларускаму, стаў самым прагрэсіўным у Злучаных Штатах у сферы абароны жыцця ненароджаных.

«За выключэннем выпадкаў медыцынскай неабходнасці ці цяжкай паталогіі дзіцяці, забаронена свядома выклікаць заўчасныя роды ці перарываць цяжарнасць, калі магчымы гестацыйны ўзрост плоду перавышае 15 тыдняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Губернатар штата ад Рэспубліканскай партыі Філ Браянт пацвердзіў, што падпіша закон, які быў прыняты парламентам штата.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.