Пошук

26.02.2018 16:20   РИА Новости

Фота: РИА Новости/Артур Габдрахманаў

Хрысціянскія канфесіі, пад чыёй апекай знаходзіцца святыня Гробу Пана ў Іерусаліме, 25 лютага зачынілі святыню ў знак пратэсту супраць планаў гарадскіх уладаў браць з іх падатак у гарадскі бюджэт.

Пра гэта аб’явіла брацтва Святога Гробу.

Цэрквы называюць парушэннем «статусу-кво» дзеянні мэрыі, якая патрабуе ад іх плаціць падаткі з усёй нерухомасці, акрамя непасрэдна святыняў, і ўжо пачала арыштоўваць банкаўскія рахункі, патрабуючы выплаціць пеню за папярэднія гады.

«Сістэматычнае і беспрэцэдэнтнае наступленне на хрысціян на Святой Зямлі жорсткім чынам парушае самыя базавыя, ab antiquo (якія вядуць сваю гісторыю са старажытных часоў) і суверэнныя правы, парушаючы далікатную мяжу адносін паміж хрысціянскай абшчынай і мясцовымі ўладамі.

Таму <...> у якасці меры пратэста мы рашыліся на беспрэцэдэнтны крок закрыцця святыні Гробу Пана», — гаворыцца ў заяве, якую падпісалі грэка-праваслаўны, армянскі патрыярхі Іерусаліма і каталіцкі кусташ Святой Зямлі.

Пакуль невядома, калі святыня будзе адчынена зноў. Першапачаткова чакалася, што акцыя працягнецца толькі адну гадзіну.

Фота: AFP 2018/Gali Tibbon

Святыня Гробу Пана, якая знаходзіцца пад апекай некалькіх канфесій, шануецца як адна з найбольш каштоўных для хрысціян. Яна была ўзведзена на месцы ўкрыжавання, пахавання і ўваскрасення Хрыста.

Прэс-служба мэрыі адзначае, што патрабаванне плаціць у гарадскі бюджэт падаткі датычыцца толькі камерцыйных будынкаў, такіх, як гасцініцы, гандлёвыя і офісныя памяшканні.

«У Іерусаліме ўсе роўныя перад законам — хрысціяне, мусульмане і юдэі. Святыня Гробу Пана, як і ўсе іерусалімскія цэрквы, сінагогі і мячэці, вызвалена ад гарадскога падатку. Падаткі за камерцыйныя плошчы, якія належаць Цэрквам, перавышаюць 650 млн шэкеляў (амаль 187 млн долараў). І мы маем намер спаганяць падаткі з усіх камерцыйных будынкаў незалежна ад таго, хто імі валодае», — адзначаецца ў заяве мэра Іерусаліма Ніра Барката.

Абноўлена 26.02.2018 16:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа