Пошук

12.10.2023 16:02   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia commons

Лацінскі Патрыярх Ерузалема кардынал П’ербатыста Піццабала ад імя ўсіх ардынарыеў Святой Зямлі абвясціў наступны аўторак днём посту і малітвы за мір.

«У гэты час смутку і жаху мы не жадаем застацца бездапаможнымі. Не можам дазволіць, каб смерць і яе джала (1 Кар 15, 55) былі адзіным словам, якое мы чуем», — напісаў Ерузалемскі Патрыярх Касцёла лацінскага абраду, чые словы перадае Польская рэдакцыя парталу Vatican News. Іерарх дадаў, што хрысіцяне сёння адчуваюць асаблівую патрэбу ў малітве, у звароце да Бога Айца.

Кардынал Піццабала прызнаецца, што боль і жах ад таго, што адбываецца, проста вялізныя. Хрысціяне ў чарговы раз апынуліся ў самым цэнтры палітычнага і ваеннага крызісу, у моры беспрэцэдэнтнага насілля.

«Нянавісць, якую мы, на жаль, перажываем ужо занадта даўно, вырасце яшчэ больш, а вынікаючая з яе спіраль насілля прывядзе да яшчэ большага знішчэння. Здаецца, што ўсё гаворыць пра смерць», — напісаў Патрыярх, падкрэсліўшы, што ў такіх умовах вызнаўцы Хрыста толькі з малітвы могуць чэрпаць сілы і супакой, неабходныя для таго, каб перажыць гэтыя цяжкія часы.

Таму кардынал Піццабала заклікае далучыцца да посту і ўстрымання ў наступны аўторак, а таксама правесці адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і маліцца Ружанец ў інтэнцыі міру.

Абноўлена 12.10.2023 16:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця