Пошук

28.02.2018 11:06   Паводле: Haaretz Daily Newspaper Ltd. / Фота: Olivier Fitoussi / Catholic.by
Хрысціяне моляцца перад зачыненымі дзвярым святыні 26 лютага
Хрысціяне моляцца перад зачыненымі дзвярым святыні 26 лютага

Найстарэйшая ізраільская газета «Гаарэц» паведаміла, што 28 лютага святыня Гробу Пана зноў адчынена для вернікаў. Такое рашэнне прынялі прадстаўнікі трох канфесій, якія апякуюцца святыняй, паколькі ўлады прыпынілі дзеянне пастановаў, што абмяжоўвалі правы хрысціянаў на Святой Зямлі.

Урад Ізраіля замарозіў законапраект, які выклікаў абурэнне і стаў прычынай часовага закрыцця святыні. Гарадскія ўлады Іерусаліма таксама адклалі збор спрэчных падаткаў. Прэм’ер-міністр Бэньямін Нетаньягу і мэр Святога Горада Нір Баркат даручылі камісіі пад кіраўніцтвам Міністра рэгіянальнага супрацоўніцтва Цахі Ганэгбі дасягнуць пагаднення, якое задаволіць усе бакі.

Закрыццё святыні стала выразам пратэсту супраць адмены гарадской адміністрацыяй Іерусаліма дадзенага Касцёлу і Цэрквам яшчэ ўладамі Асманскай імперыі вызвалення ад мясцовых падаткаў. З мэтаю спагнання аплаты былі замарожаны разліковыя рахункі хрысціянскіх супольнасцяў.

Улады патрабуюць ад Каталіцкага Касцёла каля 2,8 млн еўра, ад англіканскай супольнасці — 1,6 млн еўра, ад Армянскай Апостальскай Царквы — 465 тыс. еўра, ад Праваслаўнай — 116 тыс. еўра. А законапраект, які выклікаў абурэнне, пагражае канфіскацыяй земляў, што належаць хрысціянскім супольнасцям на Святой Зямлі.

Абноўлена 28.02.2018 12:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа