Пошук


Найстарэйшы член Калегіі Кардыналаў, арцыбіскуп Хасэ дэ Хесус Пімьента Радрыгес з Калумбіі, пастыр дыяцэзіі Манісалес на пенсіі, адзначыў 99-годдзе.

Ён нарадзіўся 18 лютага 1919 г. і на пяць гадоў маладзейшы за спачылага кардынала з Беларусі Казіміра Свёнтка.

Пімьента Радрыгес стаў біскупам 28 жніўня 1955 г. і з’яўляецца адным з удзельнікаў Другога Ватыканскага Сабору.

Калумбійскі іерарх быў прызначаны кардыналам падчас кансісторыя 14 лютага 2015 г., хоць і не прымаў непасрэднага ўдзелу ў цырымоніі па прычыне сталага ўзросту.

Знакі кардынальскай годнасці яму былі ўручаны праз два тыдні, 28 лютага 2015 г., у катэдральным касцёле Багаты, падчас урачыстай літургіі, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Калумбіі арцыбіскуп Эторэ Балестрэра.

Асабістая сустрэча іерарха з папам Францішкам адбылася толькі ў верасні 2017 г., падчас падарожжа Святога Айца ў Калумбію.

У 1972 г. ён быў абраны старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Калумбіі і заставаўся на гэтай пасадзе на працягу двух тэрмінаў — да 1978 г.

Рашэннем папы Паўла VI ад 22 мая 1975 г. Пімьента Радрыгес быў прызначаны арцыбіскупам Манісалеса. Іерарх з’яўляўся пастырам гэтай архідыяцэзіі 21 год, спрыяючы рэалізацыі дэкрэтаў Другога Ватыканскага Сабору, праяўляючы асаблівы клопат аб душпастырстве сем’яў і моладзі і не забываючы пра свет адукацыі і навукі.

Абноўлена 20.02.2018 12:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця