Пошук

13.09.2017 15:23   Catholic.by

Каля 6, 8 млн чалавек прыняло ўдзел у сустрэчах з папам Францішкам падчас яго пяцідзённага візіту ў Калумбію. Пра гэта паведамляе агенцтва KAI.

Пантыфік пераадолеў 1466 км (1331 км у паветры і 135 км па сушы). У Калумбіі Святы Айцец прыняў удзел у 29 пунктах праграмы: чатырох Імшах, 11 праездах у папамабілі, а таксама 14 іншых падзеях і цырымоніях.

Падчас візіту было задзейнічана больш за 36 тысяч паліцэйскіх і салдат, а таксама больш за 19 тысяч валанцёраў, 9,7 тысяч адказных за лагістыку, 7,8 тысяч медыкаў і 600 пажарных.

На працягу 90 гадзін прабывання Пантыфіка ў Калумбіі колькасць злачынстваў у гэты час скарацілася на 70 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году.

«Мы былі сведкамі Апостальскага візіту, падчас якога калумбійцы мелі ўнікальную магчымасць паслухаць Папу Рымскага. Іх паводзіны былі ўзорнымі, як і сумесная праца паміж Ватыканам, урадам Калумбіі і мясцовым епіскапатам», — адзначыў у каментарыі віцэ-прэзідэнт Калумбіі.

Абноўлена 13.09.2017 21:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця