Пошук

12.09.2017 11:53   sib-catholic.ru / Catholic.by

Падчас апостальскага падарожжа ў Калумбію, якое завяршылася 11 верасня, папа Францішак сустрэўся з дзецьмі з дыяцэзіяльнага дзіцячага дома «Огар-дэ-Сан-Хасэ» ў Медэльіне, якія былі пакінуты бацькамі або сталі ахвярамі насілля.

Нагадваючы пра гэтыя сумныя абставіны, Папа сказаў, што, калі глядзіш на гэтых дзяцей, «баліць душа». «Езус іх палюбіў, і нельга згаджацца з тым, што з імі дрэнна абыходзяцца, пазбаўляючы права на радаснае і спакойнае дзяцінства і права на будучыню», — падкрэсліў Пантыфік.

У «Доме святога Юзафа» дзеці знайшлі другую сям’ю, пра што Папу расказала адна з жыхарак дзіцячага дома.

Святы Айцец нагадаў, што Езус у дзяцінстве таксама быў ахвярай нянавісці і пераследу, Ён мусіў пакінуць сваю зямлю, свой дом, каб пазбегнуць смерці. Езус, падкрэсліў Папа, «не пакідае нікога з тых, хто церпіць», тым больш дзяцей.

Манахаў і свецкіх, якія апякуюцца дзецьмі з «Дома святога Юзафа», Пантыфік заклікаў не губляць іх з полю зроку, зыходзячы з двух аспектаў, якія вылучаюць хрысціянства: «бачыць Езуса ў самых малых і слабых» і «весці дзяцей да Езуса».

Святы Айцец пажадаў, каб заступніцтва святога Юзафа натхняла іх на клопат аб дзецях, «якія з’яўляюцца будучыняй калумбійскага грамадства, усяго свету і ўсяго Касцёла».

Абноўлена 12.09.2017 14:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.