Пошук


Фота: the-germanz.de

Суверэнны Ваенны Мальтыйскі Ордэн рыхтуецца да правядзення ўнутранай рэформы. Яе часткай павінен стаць майскі надзвычайны капітул, на якім адбудуцца выбары кіраўніцтва.

На днях у Рыме прайшоў міжнародны стратэгічны семінар гэтага рэлігійнага згуртавання. У ім узялі ўдзел 140 членаў з пяці кантынентаў.

На адкрыцці сесіі быў прысутны спецыяльны дэлегат Пантыфіка для кантролю за сітуацыяй у Ордэне, арцыбіскуп Анджэло Бэччу, прызначаны папам Францішкам у 2017 г.

«Сапраўдная вернасць у правядзенні рэлігійнай рэформы з’яўляецца здольнасцю падтрымліваць каштоўнасці, вызначаныя духоўнай спадчынай Ордэну», — сказаў ён.

28 студзеня Рада Ордэну прыняла адстаўку Вялікага Магістра Мэцью Фэсцінга і прызначыла Часовым намеснікам Вялікага Камандора Людвіга Гофмана фон Румерштайна.

Гэтаму папярэднічаў крызіс, які ўзнік па прычыне вызвалення ад пасады Вялікага канцлера Мальтыйскага Ордэна Альбрэхта Фрайхера фон Бёзэлагера. Дадзенае рашэнне выклікала заклапочанасць Святога Пасаду і прывяло да стварэння спецыяльнай ватыканскай камісіі па высвятленні прычын сітуацыі. Пасля заканчэння расследавання Альбрэхт Фрайхер фон Бёзэлагер быў адноўлены на сваёй пасадзе.

Мальтыйскі Ордэн мае статус арганізацыі-назіральніка пры ААН і ў Савеце Еўропы. Падтрымліве дыпламатычныя адносіны з больш чым сотняй дзяржаў. Ордэн выдае ўласныя пашпарты, эмітуе ўласную валюту і маркі. Мае паштовыя пагадненні з дзясяткамі краін.

У 2009 годзе ў Суверэнны Ваенны Мальтыйскі Ордэн у якасці манаха капелана Вялікага Крыжа быў прыняты арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Абноўлена 19.02.2018 12:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.