Пошук

08.06.2022 10:06   Catholic.by

Вялікі магістрат Суверэннага Мальтыйскага ордэна паведаміў, што 7 чэрвеня ў выніку раптоўнай хваробы адышоў у вечнасць Месцазахавальнік Вялікага магістра брат Марко Лудзага.

Паводле артыкула 17 Канстытуцыі Суверэннага Мальтыйскага ордэна, Вялікі камандор брат Руй Гансалу ду Валле Пэйшоту дэ Вілаш-Боаш прыняў на сябе абавязкі Часовага месцазахавальніка і будзе ўзначальваць Ордэн да выбару новага кіраўніка.

Брат Марко Лудзага нарадзіўся ў 1950 годзе ў Брэшы (Італія). Вучыўся ў братоў францішканаў, потым вывучаў медыцыну ў Падуанскім і Пармскім універсітэтах. Быў прыняты ў Мальтыйскі ордэн у 1975 годзе Вялікім прыяратам Ламбардыі і Венецыі. У 2003 годзе прынёс урачыстыя манаскія абяцанні. Удзельнічаў у шматлікіх міжнародных пілігрымках Мальтыйскага ордэна ў Люрд і ў нацыянальных італьянскіх пілігрымках у Асізі і Ларэта.

З 2010 года цалкам прысвяціў сваё жыццё Мальтыйскаму ордэну, пераехаў у Маркэ, дзе ўзначаліў Камэнду ордэна ў Віле Чыкаліні. З 2011 года быў Камандорам юстыцыі ў Вялікім прыяраце Рыма, выконваў абавязкі Дэлегата паўночнага Маркэ і быў адказным за бібліятэку. З 2017 па 2020 год быў дарадцам Італьянскай асацыяцыі Мальтыйскага ордэна. 8 лістапада 2020 года быў абраны кіраўніком Суверэннага Мальтыйскага ордэна.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа