Пошук

31.07.2020 14:54   Тэкст і фота: Наталля Бакей / Catholic.by

Ужо шмат гадоў дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Гродна актыўна супрацоўнічае з нямецкім аддзяленнем Мальтыйскага ордэну, сумесна з ім праводзіць праекты і атрымлівае гуманітарную дапамогу.

У межах супрацоўніцтва прадстаўнікі Мальтыйскай службы прыязджаюць у Гродна, а прадстаўнікі Caritas з мэтай атрымання досведу наведваюць місію ў Германіі.

Апошняй падтрымкай парафій Гродзенскай дыяцэзіі і Caritas сталі мікрааўтобусы, перададзеныя Мальтыйскай службай для сацыяльных праектаў.

Два мікрааўтобусы былі дастаўлены ў Гродна з Германіі ў канцы 2019 года і ўжо ўдзельнічаюць у праектах, якія праводзяцца ў парафіі ў Альшанцы і супрацоўнікамі Caritas у Гродне для дапамогі канкрэтным людзям, для каталіцкіх мерапрыемстваў і дабрачыннасці.

Лейтматывам ордэну служыць дэвіз Tuitio Fidei et Obsequium Pauperum, што азначае абарону веры і служэнне бедным і хворым. Ён застаецца верным сваім перакананням і мэтам.

Caritas Гродна дзякуе Мальтыйскай службе за падтрымку і спадзяецца на далейшае плённае супрацоўніцтва ў дабрачынных праектах і дапамозе патрабуючым.

Гісторыя Мальтыйскага ордэну налічвае шмат стагоддзяў.

Гэтая маштабная арганізацыя мае ў наш час мноства аддзяленняў і праектаў па ўсім свеце, працуе ў 120 краінах.

Сёння мальтыйцы клапоцяцца пра састарэлых і хворых, лечаць людзей у сваіх шпіталях, аказваюць неадкладную дапамогу, працуюць за мяжой у гарачых кропках, а таксама проста развозяць гарачыя абеды самотным старым, лічачы сябе пасрэднікамі паміж Богам і чалавекам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа