Пошук

13.02.2018 12:28   Паводле: katholisch.de

Пра тое, як змагаюцца са стрэсам футбалісты, і пра сваю падрыхтоўку і перажыванне Вялікага посту расказаў у базыліцы Санкт-Эмерам (св. Эмерама) у Рэгенсбургу Міраслаў Клозэ.

Вядомы нямецкі футбаліст не толькі паспяховы бамбардзір, але і практыкуючы католік. На мінулым тыдні па запрашэнні адной з парафій у Рэгенсбургу ён выступіў у якасці госця з прывітальным словам да католікаў.

Пра сваю веру і сувязь з Касцёлам, закладзеную ў дзяцінстве, ён распавёў, выступаючы з прамовай да вернікаў перад Вялікім постам.

«У дзяцінстве я быў міністрантам і таксама калядаваў у маёй парафіі. Я, як і ўся мая сям’я, — веруючы католік. На Божае Нараджэнне са сваімі сябрамі я заўсёды ішоў калядаваць з дома ў дом (...) Вера ў Бога займае ў маім жыцці важнае месца», — прызнаўся Клозэ.

У сваім выступленні ён расказаў таксама пра духоўныя пытанні ў футболе і пра тое, як ён, прафесійны футбаліст, перажывае свае поспехі і няўдачы.

Абноўлена 13.02.2018 16:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа