Пошук

12.02.2018 10:49   KAI.pl

Каля 70 працэнтаў іспанцаў лічаць сябе католікамі, але такі ж працэнт вернікаў не ўдзельнічае ў святой Імшы. У краіне таксама назіраецца рост атэістаў.

Усё гэта вынікае з даных, які штогод публікуе Цэнтр сацыялагічных даследаванняў (ЦСД).

Новыя даныя сведчаць аб тым, што ў краіне змяншаецца лічба католікаў: 68,5 працэнта апытаных адзначаюць, што з’яўляюцца католікамі — гэта на 1,3 працэнта менш, чым год таму. Каля трох працэнтаў належыць да іншых рэлігій.

Пры гэтым каля 69 працэнтаў веруючых прызналася, што не ўдзельнічае ў святой Імшы і іншых рэлігійных абрадах. Рэгулярна ў нядзельнай літургіі прымаюць удзел каля 14 працэнтаў апытаных, а каля двух працэнтаў робіць гэта некалькі разоў на тыдзень.

Назіраецца ў Іспаніі і рост няверуючых і атэістаў. Паводле даных ЦСД, яны ўтвараюць каля 26,4 працэнтаў рэспандэнтаў, або на 1,2 працэнта больш, чым летась. Кожны чацвёрты называе сябе атэістам.

Абноўлена 12.02.2018 12:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.