Пошук

07.02.2018 12:59   Падрыхтаваў: Аляксандр Гелагаеў / Catholic.by

У пачатку кожнага года ў Вашынгтоне адбываецца традыцыйны шматтысячны Марш за жыццё — мітынг супраць абортаў, які праводзіцца з нагоды рашэння суда ў 1973 года, у выніку якога ў ЗША былі легалізаваны аборты.

Вельмі важную ролю ў арганізацыі Марша адыгрывае моладзевая суполка «Студэнты за жыццё».

Сёлета да ўдзельнікаў Маршу з прывітальным словам праз спадарожнікавую сувязь звярнуўся прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, а віцэ-прэзідэнт Майк Пенс асабіста сустрэўся з арганізатарамі і ўдзельнікамі мітынгу.

«Ведайце, што вашая любоў, вашая настойлівасць, вашая актыўнасць і малітвы ратуюць жыццё», — сказаў віцэ-прэзідэнт Пенс.

«Вось тут стаяць лідары арганізацый „Студэнтаў за жыццё“, якія прыйшлі з універсітэтаў і школаў па ўсёй краіне, якія кажуць праўду пра жыццё свайму пакаленню... Я шчыра веру, што з гэтым пакаленнем мы вернем святасць чалавечага жыцця ў цэнтр амерыканскага заканадаўства», — дадаў віцэ-прэзідэнт.

Тэма абортаў адыгрывае важную ролю ў грамадскім і палітычным жыцці Злучаных Штатаў Амерыкі. Апошнія дзесяцігоддзі супраць забойства дзяцей ва ўлонні маці выступае Рэспубліканская партыя, прадстаўнік якой перамог на прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе 2016 года.

Паводле whitehouse.gov, lifenews.com, dailywire.com

Абноўлена 07.02.2018 13:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа